Сэрвісы

Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у XIX Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці

14–16 красавіка студэнты 4-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» БДУ Валерыя Скарабагатая, Арына Лаўрыновіч і Мікіта Варанцоў прадстаўлялі свой праект «Наша Радзіма на картах і гравюрах 16–17 стст.» (куратар праекта – старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Дз. Г. Мінкевіч) на XIX Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці.

Жаданне прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да выдатных помнікаў нашай гісторыі і культуры знайшло свою магчымасць: аўтары культурна-адукацыйнага праекта пазнаёмілі наведвальнікаў выставы не толькі з падзеямі і рэаліямі айчыннай гісторыі, але і падрабязна расказалі пра працу над перакладам на беларускую мову лацінскіх легенд на картах і гравюрах, як нарадзілася ідэя прадставіць вынікі працы грамадскасці і падзяліліся сваімі даследчымі планы.

Унікальны досвед ператварэння музейнага экспаната ў актуальны адукацыйны праект выклікаў шчырую цікавасць у шырокай публікі. Рабяты атрымалі каштоўныя парады не толькі працягваць працу, але і падумаць пра прасоўванне яе вынікаў у навуковы і адукацыйны ўжытак. Госці экспазіцыі пажадалі аўтарам праекта выходзіць на больш высокі навуковы ўзровень, аб’яднаўшы працу філолагаў з досведам гісторыкаў і географаў.

Выставка фото

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.