Віртуальная вандроўка “Сцяжынкамі роднай зямлі”

29 красавіка 2021 г. а 15 гадзіне на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ (https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=1980) ў раздзеле “Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства” адбудзецца выхаваўча-натхняльнае мерапрыемства «Віртуальная вандроўка “Сцяжынкамі роднай зямлі”». Мерапрыемства праводзіцца ў межах падрыхтоўкі да фальклорнай практыкі студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія”. Арганізатарамі выступаюць кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства і Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору.

У праграме – прагляд відэафільмаў пра важнейшыя “кропкі” беларускага народнага календара (зімовы цыкл (“Каляды”) і пераходнае свята “ад зімы да вясны” (“Масленка”), веснавы цыкл (“Вялікдзень” і яго лакальная з’ява “Валачобніцтва”; “Юр’е”, “Радаўніца”, “Сёмуха”), летні (“Купалле”), восеньскі (“Дзяды”) і асноўныя святы сямейна-абрадавага комплексу беларусаў (асобныя этапы вяселля) з розных куткоў Беларусі. Відэафільмы запісаны як аматарамі традыцыйнай культуры, так і прафесіяналамі (у прыватнасці, вядомым этнолагам і фальклырстам З. Мажэйка). У асобным раздзеле “Матэрыялы вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору” прадстаўлены аўдыязапісы студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ розных гадоў, запісаныя імі падчас фальклорнай практыкі. Для будучых практыкантаў яны могуць стаць узорам для набыцця навыкаў запісу фальклорных твораў ад інфармантаў (носьбітаў фальклору).

Запрашаем усіх зацікаўленых!