З 26 красавіка па 4 чэрвеня 2021 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў Рэспубліканскі конкурс відэаролікаў «Каб палюбіць, трэба ўбачыць...» (To Love It, You Should See It...), прысвечаны вывучэнню гісторыі і культуры Беларусі, дэманстрацыі і папулярызацыі славутасцяў краіны.
Студэнтам прапаноўвалася стварыць свой прадукт (тэматычны відэаролік), выкарыстоўваючы магчымасці сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Такія мерапрыемствы стымулююць цікавасць да даследчай дзейнасці, развіваюць творчы патэнцыял, назіральнасць і эстэтычны густ студэнтаў, павышаюць інфармацыйную культуру. Пра гэта нам расказалі самі студэнты:
https://drive.google.com/file/d/1_0rpm5wSrw8XOuN2tQDES25Blc4fUzoV/view?usp=drivesdk
https://drive.google.com/file/d/1JarfJ3PZFbSihO0qCyZNfhJaRFBrXrNK/view?usp=sharing
https://drive.google.com/file/d/1UVkddep73J_txLlSzmIVpUMvhNv7wPcm/view?usp=sharing
https://www.youtube.com/watch?v=XKOFKkc4Rfw
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра англійскага мовазнаўства. На конкурс было заяўлена 29 відэаролікаў. 4 чэрвеня на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2033 адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу. Журы вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
1. «Лепшае культуралагічнае даследаванне» ‒ відэаролік Рэпчынай Дар’і (БДУ) і відэаролік Прадцечанскай Дыяны, Протас Анастасіі (БДУ);
2. «Лепшае гістарычнае даследаванне» ‒ відэаролік Шатухінай Марыі (БДУ) і відэаролік Бабаевай Махры, Ашыравай Лэйлы, Балджанавай Багул (БДУ);
3. «Лепшая відэаэкскурсія» ‒ відэаролік Брэчка Дар’і (БДУ) і відэаролік Пляханавай Кацярыны, Пятоўскай Марыі, Русецкай Ксеніі, Сямчонак Вікторыі (БДУ);
4. «Беларусь вачыма замежных студэнтаў» ‒ відэаролік Хакімавай Лаліты, Амандурдыевай Агулсурай, Джумакулыевай Лэйлы, Бякеевай Арзыгуль (БДУ) і відэаролік Вепаевай Джэрэн, Сярдаравай Акгазэль, Якубавай Маі (БДУ);
5. «Самае эмацыянальнае відэа» ‒ відэаролік Тайханава Абдылы, Ішанныязава Кемана, Сапарава Джумагелдзі (БДУ);
6. «Самае крэатыўнае відэа» ‒ відэаролік Раманоўскай Кацярыны, Самуйлік Ганны, Снігур Наталлі, Хомчанка Барыса (БДУ);
7. «Гонар маёй малой Радзімы» ‒ відэаролік Навагран Таццяны, Паўлавай Хрысціны (УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт»);
8. «Стыль і гармонія» ‒ відэаролік Здановіча Аляксандра, Сіканава Данііла (БДУ);
9. «Прыз глядацкіх сімпатый» ‒ відэаролік Анамухамедавай Гулкамар, Аразгялдыева Сярдара (БДУ).
Арганізатары дзякуюць ўсім удзельнікам конкурсу за выяўленую цікавасць, творчасць і індывідуальнасць.