Сэрвісы

Каманда філалагічнага факультэта выступіць у фінале Адкрытай лігі КВЗ БДУ

25 верасня 2021 года адбылася 1/2 паўфіналу Адкрытай лігі КВЗ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Наш факультэт прадстаўляла каманда «Прахадная». У яе складзе – Ахотнікава Аляксандра, Арлова Аляксандра, Церашонак Наталля, Церашонак Аляксандра і Кацярына Раманава.

Дзяўчаты сур’ёзна паставіліся да падрыхтоўкі, паказалі сябе на вышэйшым узроўні. Яны змаглі заваяваць сэрцы журы сваімі жартамі і нумарамі. Па выніках конкурсу каманда нашага факультэта заняла ганаровае першае месца і прайшла ў фінал! Віншуем дзяўчат і жадаем ім поспехаў у гэтай справе.

IMG 20210924 215858 253

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.