6 кастрычніка скончылася першынство БДУ па лёгкай атлетыцы. Студэнтка другога курса філалагічнага факультэта Рачкоўская Ганна заняла першае месца ў бегу на 400 метраў і другое месца – на 200 метраў.
Першае месца заваявала і каманда нашага факультэта ў мікст-эстафеце 4х400 метраў. У складзе каманды выступілі Рачкоўская Ганна, Шафар Дар’я, Буланок Аляксандр і Навуменка Яўген.
Віншуем з перамогай!