Сэрвісы

Віншуем каманду філалагічнага факультэта з перамогай!

12 кастрычніка 2021 года ў Ліцэі БДУ адбыўся Гала-канцэрт Фестывалю першакурснікаў «YFM 5.0».

Наш факультэт прадстаўляла каманда «Без обид», падрыхтоўку якой курыравала Анастасія Еўтушкевіч – старшыня Творчага саюза філалагічнага факультэта. Рабяты годна прайшлі ўсе этапы конкурснай праграмы: «Квэст», «Квіз» (першае месца), адборачныя туры вакальнага (другое месца) і танцавальнага конкурсаў (другое месца).

Па выніках Фестывалю першакурснікаў філалагічны факультэт у чацвёрты раз стаў пераможцам!

Сардэчна віншуем каманду! Малайцы! Мы ганарымся вамі!

IMG 20211012 212518 289

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.