Сэрвісы

Праект «Тандэмнае навучанне студэнтаў філалагічнага факультэта»

З 18 кастрычніка па 21 снежня 2021 года кафедра нямецкага мовазнаўства ўдзельнічае ў праекце тандэмнага анлайн-навучання са сваімі партнёрамі – універсітэтамі ФРГ (Лейпцыгскі ўніверсітэт, кафедра славянскага мовазнаўства і ўсходняй славістыкі, кіраўнік к.ф.н. Марыя Сулімава; Енскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера, інстытут славістыкі, кіраўнік к.ф.н. Альбіна Воблікава). Мэта праекта – удасканальванне навыкаў вуснага маўлення ў працэсе камунікацыі з носьбітамі мовы.

З боку БДУ ў праекце ўдзельнічаюць студэнты 1–2 курсаў спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія». 19 кастрычніка 2021 года адбыўся арганізацыйна-азнаямляльны анлайн-сход. Беларускія і нямецкія студэнты атрымалі тэмы для абмеркавання і заданні ў межах вучэбнага плана. Па заканчэнні семестра ім будуць выдадзены сертыфікаты.

Старшы выкладчык кафедры нямецкага мовазнаўства Рыммар Ганна Іванаўна як арганізатар праекта з беларускага боку была адзначана падзякай Лейпцыгскага ўніверсітэта.

Водгукі студэнтаў пра праект:

Дар’я Змушко, 2 курс: «Удзел у праекце даў мне магчымасць асабіста пазнаёміцца з культурай Германіі. Гэта мяне вельмі ўразіла».

Вікторыя Лаковіч, 2 курс: «Тандэм матывуе вывучэнне нямецкай мовы і даказвае, што мае намаганні не марныя».

Марына Мяжэйнікава, 2 курс: «Самае важнае, што мне даў удзел у тандэм-праекце, – гэта ўсведамленне таго, што ні ў якім разе нельга баяцца размаўляць, асабліва пры вывучэнні замежнай мовы, бо практыка – неад’емная частка любой працы. Няма сэнсу пастаянна вучыць, чытаць, глядзець, пісаць і г. д., калі не можаш нічога сказаць без хвалявання. Пры размове фарміруецца актыўны слоўнікавы запас і словы запамінаюцца нашмат лягчэй».

Аліса Марозава, 2 курс: «Удзел ў тандэме дазволіў пазнаёміцца з цікавым чалавекам і дапамог палепшыць маю размоўную нямецкую мову».

Foto 1

Foto 2 (1)

Foto 7

Foto 10

Image

Рэсурсы

Image
Image