Сэрвісы

Вынікі конкурсу «Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс БДУ-2021»

Падведзены вынікі конкурсу «Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс БДУ – 2021». Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 100 Internet-рэсурсаў і друкаваных выданняў.

Філалагічны факультэт заняў 1 месца ў намінацыі «Лепшая суполка ў сацыяльнай сетцы Укантакце» (катэгорыя «Факультэты і ўстановы адукацыі»). Творчы саюз нашага факультэта таксама перамог у гэтай намінацыі – у катэгорыі «Маладзёжныя арганізацыі і праекты».

У намінацыі «Лепшы Instagram-акаўнт» (катэгорыя «Факультэты і ўстановы адукацыі») у нашага факультэта 2 месца. Акаўнт Творчага саюза стаў лаўрэатам у катэгорыі «Маладзёжныя арганізацыі і праекты».

Па выніках конкурсу філалагічны факультэт заняў 2 месца ў намінацыі «Лепшая медыйная прастора БДУ».

Віншуем!

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.