Сэрвісы

Справаздача аб правядзенні прафарыентацыйнага конкурса відэапраектаў “Філалагічны факультэт у дружнай сям’і факультэтаў БДУ”

Конкурс відэапраектаў “Філалагічны факультэт у дружнай сям’і факультэтаў БДУ” праходзіў з 5 студзеня па 18 лютага 2022 года. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра англійскага мовазнаўства. Галоўнай мэтай гэтага конкурса з’яўляецца пашыранае інфармаванне вучняў старшых класаў аб філалагічным факультэце БДУ, яго гісторыі, структуры, напрамках навучання, спецыяльнасцях, перспектывах і ўмовах паступлення (праз дэманстрацыю студэнтамі сваіх праектаў навучэнцам школ і гімназій краіны).

Найбольш актыўны ўдзел у акцыі прынялі студэнты-першакурснікі. Конкурс праходзіў у некалькі этапаў. Удзельнікі стваралі творчыя групы, здымалі і манціравалі відэа, ладзілі сустрэчы з вучнямі старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 17 лютага 2022 года адбылася выніковая канферэнцыя, на якой студэнты падзяліліся ўражаннямі аб сустрэчы са школьнікамі і прадэманстравалі свае праекты. 18 лютага 2022 года адбылося падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў па наступных намінацыях:

  • “Лепшы відэапраект”– Штукіна Елізавета, Пінчук Сусана, Слінка Анастасія (1 курс, 6 група, “Руская філалогія”)

  • “Найбольш прафесійнае відэа” – Стакун Яна, Мешчаракова Аліна, Шумейка Аляксандра (1 курс, 6 група, “Руская філалогія”)

  • “Найбольш арыгінальны сцэнар”– Сіднева Валерыя, Чэпялевіч Дар’я (1 курс, 6 група, “Руская філалогія”), Любчынская Ганна (1 курс, 5 група, “Руская філалогія”)

  • “Найбольш крэатыўная прэзентацыя праекта”– Барташэвіч Паліна, Герасімук Раман (1 курс, 14 група, “Славянская філалогія”)

Галоўным вынікам конкурса можна лічыць папулярызацыю філалагічнага факультэта БДУ ў краіне праз ініцыятыву і творчасць студэнтаў. Пазнаёміцца з вынікамі конкурса і работамі пераможцаў можна на Адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ (платформа DLS Moodle https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2247).

Аргкамітэт выказвае падзяку ўдзельнікам і спадзяецца, што з цягам часу конкурс стане традыцыйным.

Image

Рэсурсы

Image
Image