Сэрвісы

Кветкі ў памяць аб загінуўшых воінах

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана, дзе з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі (з іх 771 чалавек загінуў, 12 лічацца прапаўшымі без звестак). Штогод па ўсёй рэспубліцы праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

У Мінску сімвалам смутку па ўсіх сынах і дочках Беларусі, якія загінулі на чужой зямлі, выконваючы воінскі і інтэрнацыянальны абавязак, з'яўляецца мемарыяльны комплекс “Помнік воінам-інтэрнацыяналістам”, вядомы таксама як “Востраў Мужнасці і Смутку”. 18 лютага 2022 г. студэнты 3 курса філалагічнага факультэта БДУ разам са старшым выкладчыкам кафедры рускай літаратуры А. Ю. Смірновым наведалі Мемарыял і ўсклалі кветкі ў памяць аб загінуўшых воінах.

photo 2022 02 18 16 28 36

photo 2022 02 18 16 28 39

photo 2022 02 18 17 55 39

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.