79 навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў БДУ

Віншую Вас з Днём факультэцкай навукі – з адкрыццём 79-й навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта БДУ!

Для некаторых з Вас гэта будзе першы крок у навуцы… Хай ён будзе для Вас не апошні! Толькі таму з Вас, хто спазнае шчасце свайго першага навуковага адкрыцця, захочацца і надалей тварыць і ствараць!!

Для большасці з Вас гэта чарговая навуковая канферэнцыя, у якой Вы прымаеце ўдзел. Рабіце свае маленькія адкрыцці. З цягам часу яны стануць вялікімі: вырастаеце Вы як навукоўцы – вырастаюць і Вашыя адкрыцці!!

Не забываймася пры гэтым на слаўныя навуковыя традыцыі філалагічнага факультэта – пра навуковы даробак нашых Настаўнікаў!! Працягвайце ідэі і думкі нашых легендарных выкладчыкаў – С.Х. Александровіча, Д.Я. Бугаёва, Л.І. Бурака, М.А. Жыдовіч, У.А. Карпава, В.П. Краснея, Ф.І. Куляшова, М.Р. Ларчанкі, А.Я. Міхневіча, А.А. Лойкі, Ц.П. Ломцева, С.А. Лысенка, А.Ф. Манаенкавай, Л.А. Мурынай, Б.А. Плотнікава, С.М. Прохаравай, П.І. Ткачова, Л.І. Фіглоўскай, Л.М. Чумак, А.Я. Супруна, П.П. Шубы, І.В. Шаблоўскай, Л.М. Шакуна і інш.

Жадаю ўсім плённай працы і добрага настрою!!

Дэкан філалагічнага факультэта

Сяргей Аляксандравіч Важнік

11 мая 2022 года на філалагічным факультэце адбудуцца пасяджэнні секцый 79-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў БДУ.

Праграма канферэнцыі даступна па спасылцы:

https://sci.bsu.by/index.php/philology/announcement/view/9

У рамках канферэнцыі будзе прадстаўлена 505 навуковых дакладаў. Найлепшыя работы студэнтаў і аспірантаў будуць рэкамендаваны да публікацыі ў навуковых зборніках, а таксама да ўдзелу ў конкурсах навуковых работ.