Сэрвісы

Студэнты філалагічнага факультэта – прызёры Міжнароднай Міжвузаўскай алімпіяды па дзелавой і эканамічнай французскай мове

5 красавіка студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Рамана-германская (французская) філалогія» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры раманскага мовазнаўства БДУ Лапуновай В.У. i старшага выкладчыка кафедры раманскага мовазнаўства БДУ Тупiк Г.У. прынялі ўдзел у заключным этапе Міжнароднай Міжвузаўскай алімпіяды па дзелавой і эканамічнай французскай мове, які адбыўся ў БДЭУ. У алiмпiядзе было задзейнiчана 60 студэнтаў, якія прадстаўлялі БДУ, БДЭУ, БДТУ, Казанскi федэральны ўнiверсiтэт.

Заданнi алiмпiяды прадулегждвалi праверку навыкаў чытання, маўлення, аўдзiравання, пiсьма ў фармаце мiжнароднага iспыту па французскай мове DALF у адпаведнасцi з узроўнямi валодання французскай мовай С1-С2. Творчыя заданнi ўсiх этапаў былi аб’яднаны агульнай актуальнай тэмай: «Intelligence artificielle en économie numérique – Штучны iнтэлект у лiчбавай эканомiцы».

Студэнтка чацвертага курса Ксенія Акiшава ўзнагароджана дыпломам I ступені. Уладальнікам дыплома II ступені стала студэнтка трэцяга курса Уладзіслава Юшкевiч. Дыпломы ўручалі члены Арганізацыйнага камітэта: дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ Шаврук Ю.А. і загадчык кафедры нямецкай i раманскіх моў БДЭУ Камарова М.А.

Олимпиада БГЭУ 2022 2

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.