Сэрвісы

ЛІТАРАТУРНА-РЭДАКЦЫЙНАЯ ПРАКТЫКА СТУДЭНТАЎ-ФІЛОЛАГАЎ

4 красавіка пачалася вытворчая (літаратурна-рэдакцыйная) практыка студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Сёлета асноўнай пляцоўкай для практыкантаў стала Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”», заснавальнік якога — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На пачатку практыкі ў выдавецтве студэнтаў-філолагаў прывітала першы намеснік дырэктара М. М. Шавыркіна. У час сустрэчы яны даведаліся пра гісторыю выдавецтва, рэалізацыю найбольш значных праектаў. На сёння «Адукацыя і выхаванне» – адно з самых буйных выдавецтваў, якое паспяхова дзейнічае і развіваецца. Тут выдаецца 27 часопісаў, з іх 14 — у серыі «У дапамогу педагогу», 19 уваходзіць у пералік ВАК Беларусі: «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура» і інш., 5 дзіцячых: «Вясёлка», «Буся» і інш. РУП «Адукацыя і выхаванне» прапануе шырокі асартымент вучэбных і метадычных кніжных выданняў, а таксама выпускае навуковую, мастацкую і дзіцячую літаратуру. Летась у выдавецтве выйшла 137 кніг. На XXIХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая адбылася 23–27 сакавіка, РУП «Адукацыя і выхаванне» атрымала Гран-пры нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі», а таксама адзначана за кніжныя выданні двума дыпломамі.

Потым адбылася экскурсія студэнтаў па выдавецтве, яны пазнаёміліся з працэсам падрыхтоўкі часопісаў і кніг да друку, наведалі структурныя аддзелы.

У гэты дзень першая група студэнтаў распачала практыку ў рэдакцыі навукова-метадычнага часопіса «Беларуская мова і літаратура»: мела гутарку з супрацоўнікамі, атрымала заданні ад кіраўніка практыкі ад выдавецтва, адказнага сакратара А. У. Бельскай. Другая група студэнтаў (кіраўнік — дацэнт Л. А. Гедзімін) атрымала магчымасць практыкавацца ў рэдакцыі навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова». Тут будучых спецыялістаў-філолагаў цёпла сустрэлі супрацоўнікі выдання на чале з галоўным рэдактарам Н. М. Шапран. Наталля Мікалаеўна распавяла пра канцэпцыю і функцыянаванне выдання, рэдактарскую працу, выказала студэнтам парады адносна будучай прафесійнай дзейнасці.

Літаратурна-рэдакцыйная практыка будзе доўжыцца да 30 красавіка, потым студэнты-трэцякурснікі збяруцца на выніковы сход, дзе агучаць свае справаздачы.

З 18 красавіка пачнецца літаратурна-рэдакцыйная практыка і на завочным аддзяленні філфака. Яна будзе мець пераважна азнаямленчы характар. Хаця студэнты-завочнікі традыцыйна рыхтуюць уласнае творчае партфоліа. Студэнты 4 курса будуць праходзіць практыку ў рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у раённым друку: газетах «Пухавіцкія навіны», «Шахцёр», «Нясвіжскія навіны».

Адказнасць за арганізацыю і правядзенне практыкі ўскладзена на загадчыка кафедры гісторыі беларускай літаратуры прафесара А. І. Бельскага.

0 02 05 f8fecbe06765990dd180b2ad41914e5d116fcc9e147335699b34d371356696c9 88f7662415f214e

0 02 05 43cd4cf0d4c890662f3579ae73a57b7c8dda2ba4f3c0cf829bad86b94a24bb42 a62e627df4dbc145

0 02 0a e622e3b4f4dc996fdb1594445475c1d289f843651c2e3468577bce0ffb75e970 98db285cbe84053

0 02 05 336b636f0f7615a4a25d35d17127d057665273c15ef1ee612e767e04191fdd98 19bfcc4307c0a793

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.