Сэрвісы

Шляхамі беларускай лексікаграфіі

18 красавіка 2022 года студэнты 13 групы 1 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» наведалі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Перад навучэнцамі выступілі супрацоўнікі аддзела сучаснай беларускай мовы Валянціна Паўлаўна Русак (загадчык аддзела), Вераніка Аляксандраўна Мандзік, Вікторыя Іванаўна Уласевіч і іншыя. Навукоўцы пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй беларускай лексікаграфіі, найноўшымі лексікаграфічнымі выданнямі, новымі праектамі ў галіне распрацоўкі і падрыхтоўкі да выдання слоўнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Студэнты пашырылі і паглыбілі свае веды па лексікаграфіі, засяродзілі ўвагу на структуры новых слоўнікаў і даведнікаў, на асаблівасцях адбору лексічных адзінак і падбору ілюстрацыйнага матэрыялу. Асаблівую цікавасць выклікалі створаныя ўпершыню ў беларускай лексікаграфіі «Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы» (2017 г.) і «А або У. Слоўнік-даведнік канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку» (2014 г.), а таксама неабходнасць актыўна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы лексікаграфічных выданняў сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

Студэнты таксама мелі магчымасць выспупіць перад навуковымі супрацоўнікамі. Свае творчыя работы ў рамках праекта «Энцыклапедыя аднаго слова» прэзентавалі Аляксандра Балацевіч, Іммануэл Ндукве, Кацярына Семенас. Найлепшай адзнакай студэнцкіх работ стала прапанова навукоўцаў да супрацоўніцтва ў галіне лексікаграфіі і даследаванні іншых аспектаў сучаснай беларускай мовы.

IMG 3953fb3f265b2c5da608b6732585fccb V

IMG 9431c16a41be636b945be0b78a351cf9 V

IMG dc8bdec3d236cb88ca4fc6aa5eff8ac5 V

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.