З 28 лютага па 28 красавіка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў Рэспубліканскі конкурс відэаролікаў «To love it, you should see it… » (Каб палюбіць, трэба ўбачыць…), прысвечаны вывучэнню гісторыі і культуры Беларусі, дэманстрацыі і папулярызацыі славутасцяў краіны.
Выкарыстоўваючы магчымасці сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій студэнтам прапаноўвалася стварыць свой прадукт (тэматычны відэаролік). Падобныя мерапрыемствы стымулююць творчы патэнцыял, развіваюць цікавасць да даследчай дзейнасці, павялічваюць інфармацыйную культуру студэнтаў.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
У конкурсе ўдзельнічалі студэнты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. 28 красавіка 2022 года адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу. Журы вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
1. «Лепшае культуралагічнае даследаванне» – відэаролік Рылавой Кацярыны Віктараўны (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый, 3 курс);
2. «Лепшае гістарычнае даследаванне» ‒ відэаролік Мінчукова Рамана Міхайлавіча (БДУ, гістарычны факультэт, 1 курс);
3. «Лепшая відэа экскурсія» ‒ відэаролік Савіцкай Дар'і Сяргееўны, Салко Лізаветы Сяргееўны, Пархімовіч Анастасіі Дзмітрыеўны (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);
4. «Беларусь вачыма замежных студэнтаў» ‒ відэаролік Аннамухамедавай Гулкамар, Аразгелдзіева Сердара (БДУ, філалагічны факультэт, 3 курс);
5. «Самае эмацыйнае відэа» ‒ відэаролік Давідзенкі Марыны Аляксееўны, Новік Ульяны Сяргееўны, Ткачэнка Радыёна Аляксеевіча (БДУ, філалагічны факультэт, 1 курс);
6. «Самае крэатыўнае відэа» ‒ відэаролік Дылянок Вікторыі Андрэеўны, Тубалец Веранікі Сяргееўны, Данюк Дар'і Ігараўны (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);
7. «Лепшая візітная картка майго горада (сяла, вёскі)» ‒ відэаролік Кавалёвай Кацярыны Дзмітрыеўны (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс).
З работамі пераможцаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Конкурсу https://sites.google.com/view/bsuvideocontest .
Выкладчыкі кафедры дзякуюць усім удзельнікам Конкурсу за выяўленую цікавасць, творчасць і індывідуальнасць.