У конкурсе прынялі ўдзел больш за 60 студэнтаў розных факультэтаў БДУ (філалагічны, гістарычны, юрыдычны, біялагічны, ФСК) і іншых ВНУ (Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт), а таксама навучэнцы школ і каледжаў г. Мінска (ДУА СШ № 66, Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж).
У намінацыі «Малюнак» дыплом Ι ступені атрымала Бранчук Сафія (ФСК, 1 курс) за майстэрскую рэпрадукцыю палатна французскага жывапісца Жана Лямэра «Пейзаж руін з пастухамі», дыплом ΙΙ ступені – Велікаселец Антон (гістарычны факультэт, 1 курс) за пастэль «Цэнтурыён», дыплом III ступені – Украінец Ян (лячэбны факультэт БДМУ, 1 курс) за малюнак «Дом фарбавальнікаў, Пампеі» і Бондарава Паліна (біялагічны факультэт, 1 курс) за працу «Сірэна».
У намінацыі «Плакат» галоўную ўзнагароду за працу «Historia est magistra vitae» атрымала Булянкова Анастасія (лячэбны факультэт БДМУ, 1 курс), якая прадставіла абраныя фота антычных скульптур і архітэктурных комплексаў і кароткую інфармацыю пра іх. Дыплом ΙΙΙ ступені атрымала Саладуха Крысціна (МДМК, 1 курс), якая ў сваей прэзентацыі «Выказванні і афарызмы на лацінскай мове» арыгінальна спалучыла выказванні старажытных з ілюстрацыямі з сучаснай мультыплікацыі. Трэцяе месца ў гэтай намінацыі заняла Пугач Паліна (ФСК, 1 курс) за плакат «Aut vincere, aut mori».
У намінацыі «Графіка» месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом Ι ступені — Вароніна Дар’я (філалагічны факультэт, 1 курс), дыплом ΙΙ ступені – Гучок Паліна (біялагічны факультэт, 1 курс), дыплом ΙΙΙ ступені – Троцкая Ангеліна (лячэбны факультэт БДМУ, 1 курс).
У намінацыі «Паэзія» лепшай працай журы палічыла паэтычныя пералажэнні баек Эзопа на беларускую мову, выкананыя студэнтам 1-га курса філалагічнага факультэта Мацвеем Драгуном.
Дыплом Ι ступені ў намінацыі «Эсэ» атрымала Козак Ангеліна (філалагічны факультэт, 2 курс) за разважанні аб сэнсе паняцця ‘каханне’ ў антычнай міфалогіі, літаратуры і філасофіі, дыплом ΙΙ ступені – Любая Ксенія (гістарычны факультэт, 1 курс) за эсэ «In vino veritas, ці планета вялікіх плагіятараў» аб ролі традыцый і рэцэпцыі ў жыцці грамадства і гісторыі ўвогуле, дыплом ΙΙΙ ступені – Новікаў Павел (МДМК, 1 курс), які прысвяціў сваю працу аналізу ўплыву лацінскіх афарызмаў на матывацыю да дасягнення высокіх вынікаў у вучобе.
Заўседы вельмі цікавыя працы, прадстаўленыя ў намінацыі «Прыкладная творчасць», паколькі менавіта ў гэтай намінацыі найбольш наглядна можна прадэманстраваць актуальнасць антычнага матэрыялу ў практычнай дзейнасці. Акрамя таго, аўтары не абмежаваны ў выбары тэхнікі стварэння творчай работы. У гэтым годзе першая ўзнагарода ў намінацыі «Прыкладная творчасць» дасталася Аляксандравай Нэлі (філалагічны факультэт, 1 курс) за аплікацыю «Апалон». Дыплом ΙΙ ступені атрымала Кашыцкая Вікторыя (МДМК, 1 курс), якая стварыла каляндар здароўя з лацінскімі афарызмамі.
Работы школьнікаў былі прадстаўлены ў спецыяльнай намінацыі «Знаемства з Антычнасцю». У гэтай намінацыі дыпломамі Ι ступені за свае малюнкі ўзнагароджаны вучаніцы 7-га класа ДУА «СШ № 66 г. Мінска» Баркоўская Дар’я, Кавалёнак Анастасія і Пратасевіч Ганна. Дыпломы ΙΙ і ΙΙΙ ступені было вырашана не ўручаць.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі. Работы пераможцаў у бліжэйшы час будуць апублікаваны на старонках кафедры класічнай філалогіі ў сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте. Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам конкурсу!