Сэрвісы

КЛАСІКІ Ў НОВЫМ ФАРМАЦЕ: МІНІ-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

10 мая адбылася міні-прэзентацыя «Класікі ў новым фармаце», у ходзе якой студэнты 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» пазнаёміліся з электроннымі тэкставымі і мультымедыйнымі матэрыяламі пра Янку Купалу і Якуба Коласа на сайтах «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі» і «Бібліятэка філолага». Гэта мерапрыемства прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў.

Распачынаючы прэзентацыю, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры прафесар А. І. Бельскі адзначыў, што стварэнне новых тэхналагічных платформ, якімі і з’яўляюцца сайты «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі» і «Бібліятэка філолага», – гэта факты інавацыйнага развіцця адукацыі на сучасным этапе, пашырэння інфармацыйна-культурнага поля. Размяшчэнне электронных рэсурсаў дае магчымасць выкарыстоўваць іх у анлайн-рэжыме на занятках, у працэсе самападрыхтоўкі, дазваляе зрабіць спасылкі на цікавую і патрэбную інфармацыю.

Кафедрай гісторыі беларускай літаратуры вядзецца актыўная праца па напаўненні названых сайтаў. Прыкметную частку кантэнту складаюць відэа, фота- і тэкставыя матэрыялы пра Янку Купалу і Якуба Коласа: «Спадчына: відэафільм пра Янку Купалу і Якуба Коласа», «Янка Купала, Якуб Колас і БДУ», «Літаратуразнаўцы БДУ пра Янку Купалу», «Літаратуразнаўцы БДУ пра Якуба Коласа», «Літаратуразнавец Ігар Жук чытае Янку Купалу», «З сямейнага архіва (Якуб Колас)», «Мова і стыль Янкі Купалы», «Мова і стыль Якуба Коласа», рэпрадукцыі мастацкіх партрэтаў народных паэтаў, артыкулы У. А. Навумовіча, З. І. Бадзевіч, А. Л. Вераб’я, А. І. Бельскага, А. Э. Сабуць, Ж. С. Шаладонавай, Г. М. Мятліцкай і інш.

Студэнты паглядзелі фрагменты відэа пра Янку Купалу і Якуба Коласа, падзяліліся ўражаннямі. Трэцякурснікі атрымалі творчыя заданні і ўжо рыхтуюць уласныя праекты і матэрыялы для сайтаў «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі» і «Бібліятэка філолага». Сярод іх прац будуць тэматычныя падборкі вершаў, у тым ліку лепшых паэтычных твораў, прысвечаных Янку Купалу і Якубу Коласу.

Сярод удзельнікаў прэзентацыі былі галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Н. М. Шапран, прафесар, старшыня Саюза жанчын БДУ І. В. Казакова і інш.

 3 (6)

2 (9)

Image

Рэсурсы

Image
Image
jualtoto situs bandar toto togel online macau terpercaya jualtoto situs slot 4d dan bandar togel hadiah 4d 10 juta toto togel situs bandar togel online hadiah 4d 10 juta 2023 JUALTOTO: Situs Bandar Toto Togel Online Hadiah 4D 10 Juta JUALTOTO > Daftar Situs Bandar Toto Togel 4D Hadiah 10 Juta JUALTOTO > Situs Bandar Toto Togel Online Terbesar Terpercaya Situs Bandar Toto Togel Macau 4D Online Terpercaya Resmi 2023 JUALTOTO: Situs Bandar Togel Online Hadiah 4D 10 Juta Resmi