Сэрвісы

Круглы стол, прысвечаны 77-й гадавiне Вялікай Перамогі

4 мая 2022 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся круглы стол, прысвечаны 77-й гадавiне Вялікай Перамогі, на тэму «Ніхто не забыты! Нішто не забыта!». У мерапрыемстве прынялі ўдзел замежныя студэнты 2 і 3 курсаў (куратары С.В. Халілі-Квасава, В.Б. Карань, М.І. Краскоўскі, В.А. Дзямешка).

Праграма круглага стала была вельмі насычанай. Разам з выкладчыкамі замежныя студэнты ўзгадалі знакавыя падзеі і факты перыяду Вялікай Айчыннай вайны (Ленінградскую блакаду, Сталінградскую бітву, абарону Брэсцкай крэпасці, вызваленне Беларусі, лагеры смерці і гета, Хатынь і Трасцянец, халакост і інш.) у рамках спецыяльнай прэзентацыі.

Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў круглым стале: чыталі вершы рускіх паэтаў, прысвечаныя памяці загінуўшых на вайне. Асаблiвая ўвага была нададзена важнасці захавання гістарычнай памяці.

Найбольш моцнае ўражанне зрабіў дуэт Лі Шуайюя і Фэн Яояна, якія чыталі верш С. Кадашнікава «Вецер вайны» з элементамі інсцэніроўкі.

Працягам круглага стала стаў брэйн-рынг, які актуалізаваў веды замежных студэнтаў аб значных падзеях гісторыі перыяду Другой сусветнай вайны. Студэнты паказалі добрыя веды ваенных фактаў: ​​найважнейшых дат, назваў родаў войск, ваеннай тэхнікі, помнікаў, прадметаў адзення і быту, гісторыі парада Перамогі.

Вайна адгукнулася трагедыяй як у сэрцах беларусаў, так і кітайцаў. Не засталася па-за ўвагай і васьмігадовая японская акупацыя Кітая. Студэнты кожнай групы прадставілі прэзентацыю «Лiкi вайны» пра япона-кітайскую вайну як частку Другой сусветнай вайны. Гэта яшчэ раз нагадала ўсім, што любая вайна – трагедыя і гора людзей, кроў і жах.Адным з самых яскравых момантаў мерапрыемства стала выкананне папулярнай ваенна-патрыятычнай песні «Кацюша» на рускай і кітайскай мовах (выканаўцы – Лі Шуайюй і Ван Сайгэ).Таксама ўсе студэнты здзейснілі віртуальную экскурсію ў музей Вялікай Айчыннай вайны па выніках наведвання музея групай студэнтаў 2 курса. Другакурснікі падзяліліся ўражаннямі ад экспанатаў музея і правялі невялікі інтэрактыў.Завяршылася мерапрыемства жыццесцвярджальнай музычнай кампазіцыяй «Жыць!».

 DSC 0413

IMG 1500

IMG 1558

IMG 1618

IMG 1629

DSC 0367

DSC 0383

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.