Сэрвісы

Лінгвістычны рынг

10 мая 2022 года на філалагічным факультэце БДУ адбылося традыцыйнае вучэбна-выхаваўчае мерапрыемства "Лінгвістычны рынг".

«Лінгвістычны рынг» – гэта віктарына па сучаснай рускай мове, гістарычнай граматыцы, дыялекталогіі і агульным мовазнаўстве.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія». Па добрай традыцыі віктарыну наведалі школьнікі і гімназісты горада Мінска.  У бягучым годзе гэта былі навучэнцы сярэдніх школ № 56 і 136, гімназіі № 24. Навучэнцы прынялі ўдзел у гульні для гледачоў і паспяхова справіліся з лінгвістычнымі рэбусамі.

Перамагла ў «Лінгвістычным рынгу» студэнтка Ганна Несцер, другое месца заняла Анастасія Даманцэвіч, трэцяе – Анастасія Маісеева.  Студэнтак павіншаваў загадчык кафедры рускай мовы прафесар Іван Роўда і ўручыў ім падарункі.

Госцем мерапрыемства стала выпускніца кафедры рускай мовы 2017 года Вольга Гардзей, якая брала ўдзел у «Лінгвістычным рынгу» ў 2015 годзе, а зараз прывяла на гульню сваю адораную вучаніцу-васьмікласніцу.

IMG 6260

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.