Студэнцкія будаўнічыя атрады БДУ
БРСМ БДУ аб'явіў аб старце анлайн-запісу ў студэнцкія атрады на працоўны перыяд 2022 года.
Магчымыя варыянты атрадаў:
Студэнцкі Будаўнічы атрад – працоўны на будоўлі, мантажныя работы, удзел у рэканструкцыі памяшканняў.
Студэнцкі Сельскагаспадарчы атрад – збор і догляд за ўраджаем, праполка хмызняковых раслін
Студэнцкі Сэрвісны атрад – праца ў якасці мерчэндайзера, клінінгавая служба.
Студэнцкі Педагагічны атрад – выхавальнікі ў дзіцячых лагерах.
Студэнцкі Вытворчы атрад – працоўны на заводзе (зборачны цэх, упакоўка прадукцыі)
Студэнцкі Экалагічны атрад – праца ў дэндрарыі, догляд дэкаратыўных раслін.
Каб патрапіць у атрад, трэба запоўніць гугл-форму і чакаць паведамлення.