08.04–06.05.2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Міжнародны конкурс відэапраектаў «Этот День Победы…», прымеркаваны да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і да Года гістарычнай памяці ў Беларусі. Арганізатарамі конкурсу выступілі кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ і пярвічная арганізацыя «Белая Русь» БДУ.
У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі прадстаўнікі Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, дэканата, а таксама загадчык і выкладчыкі кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта.
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежных краін.
6 мая 2022 года журы конкурсу вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
- «Лепшае гістарычнае даследаванне» – Дарашкова Надзея, Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй, «Тайны минувшей войны»; Савянок Ганна, Новікаў Павел, Ампілава Арына, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, трэйлер «Пусть всегда будет солнце».
- «Самы патрыятычны відэапраект» – Прышчэпава Крысціна, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, віртуальная экскурсія «Творцы Победы: ад рядового до маршала» (прысвячаецца героям Вялікай Айчыннай вайны горада Віцебска, памяць якіх ушанавана ў мемарыяльных дошках).
- «Лепшы музычны відэапраект» – Сін Кайчжэн, Мажар Ксенія, Крупенькова Лізавета, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт журналістыкі, «Катюша».
- «Лепшы паэтычны відэапраект» – Пічугіна Алена, Самарскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт імя акадэміка С.П.Каралева, Верш «Ромашка».
- «Лепшы інтэрнацыянальны відэапраект» – Амандурдыева Агулсурай, Джумакулыева Лэйлі, Хакімава Лаліта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, «Памятники, посвященные Дню Победы в Туркменистане и Узбекистане»;
- «Самае прафесійнае відэа» – Дзегцярэнка Міхаіл, Бычкова Улляна, Баровіч Ксенія, Кананенка Любоў, Агіевіч Вадзім, Бажэнава Аляксандра, Кадзіна Вераніка, Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі, ПА Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, «Рэквіэм па кожным чацвёртым».
- «Самае эмацыянальнае відэа» – Кумакова Аляксандра, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, «Минувших лет живая память».
- «Самае крэатыўнае відэа» – Кунахавец Юлія, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, «Фотография вложена в старую книжку».
Пераможцы ў намінацыях конкурсу былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі. Азнаёміцца з вынікамі конкурсу і творчымі работамі пераможцаў можна на афіцыйным сайце конкурса https://sites.google.com/view/bsu-victory-day.
Арганізатары конкурсу выказваюць словы падзякі ўсім удзельнікам за творчасць, цікавасць, індывідуальнасць і ад усёй душы віншуюць пераможцаў!