18 мая на кафедры тэорыі и методыкі выкладання рускай мовы як замежнай адбылося традыцыйнае мерапрыемства – літаратурна-мастацкая акцыя «Букет Вясны. Букет Перамогі». У мерапрыемстве прымалі ўдзел замежныя студэнты факультэта міжнародных адносін, эканамічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ, якія вывучаюць рускую мову на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай. Студэнты прадставілі свае прэзентацыі, выконвалі песні і чыталі вершы на рускай мове, а таксама ў падрыхтаваных выказваннях выражалі сваё захапленне перамогай і гераізмам беларускага народа.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны глыбока хвалюе студэнтаў з розных краін свету. Пра цану перамогі расказалі Цзы Сінюй і Е. Сіньюань. Ян Бавэнь у сваім выступленні «Адно на ўсіх неба» сцвярджаў, што трэба любіць і цаніць жыццё. Алахвердзіеў Аслан з Азербайджана расказаў пра тое, як у яго на Радзіме беражліва захоўваюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну.
Песню В. Цоя «Кукушка» з кінафільма «Бітва за Севастопаль» натхнёна выканаў Лю Сянлун. Верш «Жди меня» К. Сіманава вельмі кранальна прачытала Прохарава Марыетта.
Мерапрыемства завяршылася выкананнем «Катюши» на рускай і кітайскай мовах.








BY

