Студэнтка 1-га курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці "Руская філалогія" Анастасія Прошкіна заняла ДРУГОЕ МЕСЦА ў Міжнародным конкурсе студэнцкіх творчых работ "Эпоха", які прайшоў у Тульскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Л. М. Талстога ў перыяд з 25 красавіка па 25 мая 2022 г. і быў прымеркаваны да Дня славянскага пісьменства і культуры. Кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай мовы А.А. Мацюнова.
Свой талент Настасся праявіла ў намінацыі «Публіцыстыка», расказаўшы пра свайго земляка, чалавека незвычайнага лёсу, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны – Івана Андрэевіча Сотнікава.
Ганарымся перамогай Анастасіі і жадаем ёй далейшых творчых поспехаў!