Сэрвісы

Серыя літаратуразнаўчых семінараў

Серыя літаратуразнаўчых семінараў

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры» распачынае серыю літаратуразнаўчых семінараў, дзе будуць абмяркоўвацца актуальныя праблемы тэорыі і гісторыі літаратуры. Першы семінар адбудзецца ў анлайн-фармаце 8 кастрычніка ў 18.00 на старонцы «Шаблоўскіх чытанняў» https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2224 і будзе прысвечаны абмеркаванню раздзела з працы В. Ізэра «Да антрапалогіі мастацкай літаратуры» (мадэратар – Лук’янава Дар’я Міхайлаўна). На старонцы «Шаблоўскіх чытанняў» размешчаны форум для прапаноў, дзе можна азначыць пытанні для дыскусіі. Спасылка на суботнюю відэаканферэнцыю Google Meet будзе размешчана там жа. Чакаем усіх зацікаўленых!

Image

Рэсурсы

Image
Image