8 кастрычніка адбылося традыцыйнае мерапрыемства Студэнцкага саюза філалагічнага факультэта – «Візіткі першакурснікаў».
Студэнты першага курса змаглі праявіць сябе пры падрыхтоўцы фота, відэа-візіткі, а таксама творчага нумара. Тэмай конкурсу былі абраныя гульні.
Па выніках мерапрыемства прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам:
3 месца – 19 група спецыяльнасці «Усходняя (кітайская) філалогія»;
2 месца – 1 група спецыяльнасці «Беларуская філалогія»;
1 месца – 5,6 групы спецыяльнасці «Руская філалогія».
Журы таксама вызначыла і спецыяльныя намінацыі:
Лепшае фота – 8,9 групы спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія»;
Лепшае відэа – 5, 6 групы спецыяльнасці «Руская філалогія»;
Лепшая жаночая роля – Рыцько Анастасія;
Лепшая мужчынская роля – Скамарохаў Георгій;
Прыз сімпатый гледачоў – 10 група спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія;
Лепшыя куратары – Сіднева Валерыя і Штэфірца Варвара;
Самая падрыхтаваная каманда на рэдактурах – 13 група спецыяльнасці «Славянская (беларуская) філалогія».
Віншуем пераможцаў!















BY

