25 лістапада 2022 года замежныя магістранты спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання» і выкладчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Ніна Пратасеня наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Удзельнікі экскурсіі праявілі вялікую цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры і гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны, пазнаёміліся з народнай архітэктурай, традыцыямі і побытам беларускіх сялян, традыцыйным відам народнага дэкаратыўнага мастацтва, а таксама з сістэмай навучання ў дарэвалюцыйнай сельскай школе.



BY

