Сэрвісы

У аддзеле рэдкай кнігі: экскурсія для будучых кітайскіх філолагаў

У аддзеле рэдкай кнігі: экскурсія для будучых кітайскіх філолагаў

26 студзеня 2023 года ў рамках правядзення Тыдня беларускай навукі кітайскія студэнты спецыяльнасці «Руская фіялогія (па напрамках)» і магістранты спецыяльнасці «Мовазнаўства» сумесна з выкладчыкамі кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта дацэнтам Алай Аўчыннікавай і старшым выкладчыкам Святланай Халілі-Квасавай наведалі Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Якуба Коласа НАН Беларусі з агляднай экскурсіяй па экспазіцыі выставы ў чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў.

Студэнты разгледзелі заходнееўрапейскія кнігі XV ст (інкунабулы), выданні з кніжнага збору Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі, кірылічныя выданні XVI-VIII стст., заходнееўрапейскую і рускую навуковую літаратуру гэтага ж перыяду.

На кніжнай выставе «Навука Беларусі: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты» замежныя студэнты пазнаёміліся з асноўнымі дасягненнямі ў галіне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, распрацоўкамі беларускіх вучоных па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных і гуманітарных навук.

Падчас экскурсіі наведвальнікі даведаліся аб стварэнні бібліятэкі Акадэміі навук, аб першым яе загадчыку, аб тым, як ствараліся фонды бібліятэкі, як яны аднаўляліся пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Студэнты змаглі наведаць чытальныя залы, а таксама службовыя памяшканні бібліятэкі і на свае вочы ўбачыць «падарожжа» кнігі ад радка замовы ў электронным каталогу да чытача.

27 01 2023 1

27 01 2023 2

27 01 2023 3

27 01 2023 4

27 01 2023 5

27 01 2023 6

27 01 2023

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.