Сэрвісы

«Усё пачынаецца з любові…»: студэнты ў гастях у школы

«Усё пачынаецца з любові…»: студэнты ў гастях у школы

18 сакавіка ў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» прайшоў штогадовы конкурс чытальнікаў пад назвай «Усё пачынаецца з любові…». На гэты раз школа гасцінна расчыніла свае дзверы перад студэнтамі філалагічнага факультэта, якія разам з дацэнтам кафедры рускай літаратуры Таццянай Сідаравай прыйшлі ў якасці гасцей свята, каб вярнуцца ў школьныя гады цудоўныя і, вядома, паказаць свае ўменні ў чытанні вершаў, у тым ліку ўласнага сачынення.

Так, студэнты Вераніка Булько (4 курс рамана-германскай філалогіі) і Валерыя Валкавец (2 курс рускай філалогіі) прачыталі вядомыя класічныя творы пра каханне: Э. Асадава і С. Грахоўскага. Пра вышэйшае значэнне пачуцця, дзе Бог ёсць Любоў, расказала ў сваім творы «Гарчычнае зерне» студэнтка 2 курса беларускай філалогіі Яўгенія Касіловіч. Аб каханні маці і сіле яе блаславення прагучаў верш на італьянскай мове «Мama mia» у выкананні студэнткі 1 курса рамана-германскай філалогіі Галіны Пятровай. Тэму філасофіі кахання закранулі ў сваіх глыбокіх вершах студэнт 1 курса рамана-германскай філалогіі Сяргей Звяруга («Упартасць прыгожага дня») і студэнтка 2 курса рускага аддзялення Паліна Зотава («Фронт пусткі»). Завяршыла маленькі канцэрт філолагаў выступленне студэнткі 2 курса славянскай філалогіі Паліны Барташэвіч, якая, акрамя верша «А палюбяць цябе абавязкова за іншае», выканала пад гітару песню на верш С. Ясеніна «Ліст да жанчыны».

Студэнты-філолагі набылі ўдзячную аўдыторыю з лiку прадстаўнiкоў адміністрацыі, педагагічнага калектыву школы № 27, бацькоў і навучэнцаў, якія прысутнічалі на свяце.

«Вы ўбачылі, колькі таленавітых людзей вучацца на філалагічным факультэце, – звярнулася да прысутных Таццяна Сідарава, – прыходзьце да нас і Вашы здольнасці памножацца!» Таццяна Сідарава расказала аб спецыяльнасцях філалагічнага факультэта, аб магчымасцях творчага і навуковага росту маладых людзей пад апекай добрых і мудрых выкладчыкаў; раздала буклеты старшакласнікам.

Спадзяемся, што сустрэча, якая адбылася, – гэта пачатак вялікага сяброўства паміж БДУ і школай г. Мінска, сярод выпускнікоў якой – акцёры тэатра і кіно! Спадзяемся, што плёнам гэтага сяброўства, у тым ліку, стануць абітурыенты філалагічнага факультэта вядучай ВНУ краіны.

Мяркуючы па тым, як не хацелася ўсім удзельнікам развітвацца па заканчэнні мерапрыемства, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што новыя сустрэчы яшчэ наперадзе. Бо дзе маладосць, там каханне, а дзе філолагі – там імпрэза Слова і вера ў прыгажосць чалавека!

21 03 2023

21 03 2023 1

21 03 2023 2

Image

Рэсурсы

Image
Image
situs bandar toto togel online macau terpercaya situs slot 4d dan bandar togel hadiah 4d 10 juta toto togel situs bandar togel online hadiah 4d 10 juta 2023 Situs Bandar Toto Togel Online Hadiah 4D 10 Juta Daftar Situs Bandar Toto Togel 4D Hadiah 10 Juta Situs Bandar Toto Togel Online Terbesar Terpercaya situs bandar toto togel Situs Bandar Togel Online Hadiah 4D 10 Juta Resmi Bandar Situs Toto Togel Online 4D Terpercaya Resmi Daftar Situs Bandar Toto Togel Terpercaya Hadiah 4D 10 Juta TOTO TOGEL Situs Bandar Togel Terpercaya Hadiah 4D 10 Juta bandar togel hadiah 4d 10 juta situs bandar togel situs bandar toto togel situs toto togel situs toto situs togel toto macau 4d situs bandar toto togel macau situs toto togel situs bandar togel toto macau situs toto togel macau situs toto togel macau situs toto togel