21 сакавіка 2023 года на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай адбылося традыцыйнае мерапрыемства «Сусветны дзень паэзіі”. Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел замежныя студэнты, якія вывучаюць рускую мову на кафедры, было арганізавана ў фармаце «Літаратурная гасцёўня”.
Падчас мерапрыемства прагучалі вершы рускіх паэтаў, лірычныя радкі твораў кітайскіх, туркменскіх паэтаў і вершы, напісаныя нашымі студэнтамі на рускай мове. Прагучалі песні, якія блізкія сэрцу кожнага ўдзельніка свята. Усе падпявалі, калі слухалі знакамітую «Катюшу».
Лю Сянлун, Вэй Лай, Ахмед Нурыеў, Фан Цюн, Гэ Цзяцань, Сюй Іфэй, Султанзода Сіехвуш, Дун Цзявэнь, Гу Шанпэнь, Хань Цзяцы і іншыя студэнты з задавальненнем чыталі любімыя радкі. Мерапрыемства было падрыхтавана выкладчыкамі кафедры.