Сэрвісы

Студэнты філалагічнага факультэта БДУ перамаглі ў II Міжнародным конкурсе мастацкага перакладу «Кветкі з чужых палёў»

Студэнты філалагічнага факультэта БДУ перамаглі ў II Міжнародным конкурсе мастацкага перакладу «Кветкі з чужых палёў»

11 мая на факультэце сацыякультурных камунікацый БДУ адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў II Міжнароднага конкурсу мастацкага перакладу «Кветкі з чужых палёў». Пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя прызы.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра тэорыі і практыкі перакладу факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта и кафедра англійскай мовы Валагодскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Конкурсныя работы прыслалі 240 удзельнікаў з розных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і Рсійскай Федэрацыіі.

Па выніках конкурсу студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» сталі пераможцамі ў чатырох намінацыях.

Дыпломам I ступені ўзнагароджана студэнтка 4 курса Вершкова Анастасія ў намінацыі «Пераклад англійскай прозы на рускую мову».

Дыплома I ступені таксама ўганаравана студэнтка 3 курса Гілевіч Мілена ў намінацыі «Пераклад англійскай прозы на беларускую мову».

Яшчэ адзін Дыплом I ступені атрымала студэнтка 4 курса Адахоўская Марта ў намінацыі «Пераклад англійскай паэзіі на беларускую мову».

Дыпломам III ступені адзначаны студэнт 1 курса Чарамных Данііл ў намінацыі «Пераклад беларускай паэзіі на англійскую мову».

Віншуем пераможцаў!

15 05 2023

15 05 2023 1

15 03 2023 3

15 05 2023 2

15 03 2023 4

1

2

3

4

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.