11 студзеня 2024 г. замежныя магістранты спецыяльнасці «Філалагічная адукацыя» адкрылі для сябе прастору беларускай установы сярэдняй адукацыі. Разам з дацэнтамі кафедры рускай літаратуры Людмілай Камлюк-Ярашэнка і Аленай Івановай яны наведалі Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй.
Дырэктар ліцэя Ірына Чабан, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Валянціна Скіба і навучэнцы ліцэя цёпла сустрэлі і правялі займальную экскурсію па ліцэі, арганізавалі круглы стол, падчас якога завязалася шчырая, жывая гутарка магістрантаў са старшакласнікамі. Для тых і для другіх гэта было аднолькава цікава і карысна: замежныя магістранты пазнаёміліся з уладкаваннем ліцэя, даведаліся пра пазаўрочнае жыццё навучэнцаў, а ліцэістаў цікавіў кітайскі каларыт традыцыі, кухня, папулярныя сацсеткі і крыніцы інфармацыі, модная музыка і серыялы.
Затым магістранты прынялі ўдзел у інтэрактыўным уроку "Імпрэсіянізм і музыкальнасць у лірыцы А. Фета: аналіз аднаго верша", праведзеным настаўнікам рускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, Людмілай Яршовай.
У магістрантаў была магчымасць пазнаёміцца са спецыфікай арганізацыі сучаснага ўрока, асновамі рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу, спосабамі і інструментамі актыўнай ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці. Урок стаў, па сутнасці, майстар-класам, на якім замежныя навучэнцы атрымалі магчымасць набыць уменні праектаваць урок на аснове сучасных педагагічных і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама ў дзейнай форме асвоіць такія аспекты, як улік узроставых і індывідуальна-тыпалагічных асаблівасцей вучняў у адукацыйным працэсе, дыдактычны дызайн, мультымедыйнае суправаджэнне ўрока.
Жадаем калектыву ўстановы прафесійных і творчых поспехаў!
Спадзяемся на развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва.
Уражанні магістрантаў:
«Очень увлеченные учителя и милые ученики; маленькие закуски на столах, плюс хорошее настроение, в общем, все было замечательно!» (Фэн Чунсян);
«Мне было очень весело. Учительницы все добрые, и ученики очень красивые, веселые и горячие, я их очень полюбила. На уроке очень интересно, намного лучше моего школьного урока в Китае. Если можно, я хочу почаще посещать школу и общаться с этими милыми людьми» (Цзяо Шицзи);
«Интересный поход. Учителя и ученики очень полны энтузиазма и дружелюбны. Посетив среднюю школу, я узнал о многих различиях между старшими школами и университетами (методы обучения, библиотеки и т. д.)» (Ли Сянь Шэнь).