Сэрвісы

Сезон інтэлектуальных гульняў для замежных студэнтаў працягваецца!

Сезон інтэлектуальных гульняў для замежных студэнтаў працягваецца!

Першы сезон інтэлектуальных гульняў для замежных студэнтаў у фармаце шоу «Свая гульня», арганізаваны кафедрай прыкладной лінгвістыкі, працягваецца на філалагічным факультэце!

9 лютага 2024 г. прайшла другая гульня, у якой студэнты 3 і 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» азартна змагаліся за права выхаду ў фінал, адказваючы на пытанні з розных абласцей ведаў: мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі, эканомікі, мастацтва.

Напярэдадні Кітайскага новага года студэнты з задавальненнем гаварылі аб звычаях святкавання новага года ў Беларусі, Расіі і Кітаі, аб культурных традыцыях і сістэме вышэйшай адукацыі ў нашых краінах, паказалі высокі ўзровень ведаў аб навуковых даследаваннях вучоных-філолагаў.

У перапынках паміж раундамі замежныя студэнты выступілі з творчымі нумарамі: выканалі песні на рускай, беларускай і кітайскай мовах.

Атмасфера сапраўднага інтэлектуальнага свята панавала ў зале.

Пасля заканчэння гульні члены журы ў складзе намесніка дэкана па рабоце з замежнымі студэнтамі на грамадскіх пачатках Дзмітрыя С'янава і намесніка дэкана па прафарыентацыйнай рабоце на грамадскіх пачатках, загадчыка кафедры рыторыкі і методыкі выкладання Андрэя Акушэвіча ўручылі ўсім удзельнікам другой гульні сертыфікаты і сувеніры, а таксама павіншавалі з перамогай студэнтаў 4 курса Ху Івэнь, Фан Вэйлін, Сунь Цзінцзе.

s2.gif

Image

Рэсурсы

Image
Image