Сэрвісы

УМАЦОЎВАЮЧЫ МІЖФАКУЛЬТЭЦКАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

УМАЦОЎВАЮЧЫ МІЖФАКУЛЬТЭЦКАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

У лістападзе студэнты спецыяльнасці «Рамана-германская (італьянская) філалогія» Кашкевіч Вікторыя, Кульпановіч Мілана, Пятрова Галіна, Жураўлёва Карына, Ібадава Ліяна, Рудзенік Вера, Шыкаловіч Вераніка разам са ст. выкладчыкам кафедры раманскага мовазнаўства Людмілай Мельнікавай былі запрошаны на пасяджэнне размоўнага клуба "Dimmi cosa mangi e ti diro chi sei" (скажы мне, што ты ясі, і я скажу, хто ты), якое адбылося на факультэце міжнародных адносін (арганізатар сустрэчы - ст. выкладчык кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Вольга Далідовіч).

Філолагі-італьяністы выступілі ў якасці экспертаў па італьянскай мове, размаўляючы са студэнтамі ФМА аб спецыфіцы беларускай і італьянскай кухні. Мерапрыемства аказалася ўзаемна карысным, усе засталіся задаволеныя зносінамі і набытым вопытам.

Па шчаслівай выпадковасці ўсе філалагіні з'яўляюцца ўдзельніцамі капэлы Belcoro, таму пачатак сустрэчы ўпрыгожыла выкананне кампазіцыі гурта Modà "Come un pittore", візітнай карткі хору, што з першых хвілін паспрыяла стварэнню прыязнай атмасферы на пасяджэнні клуба.

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.