02.12.2024 у межах вывучэння тэмы «Захапленні і вольны час» старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Ліхарад А.І. і студэнты 1 курса 25 групы наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Асноўнай мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў студэнтаў эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага. Студэнты атрымалі магчымасць пашырыць свае веды ў галіне выяўленчага мастацтва і развіць навыкі аналітычнага мыслення пры вывучэнні мастацкіх твораў. Яны змаглі азнаёміцца з найбуйнейшай у краіне калекцыяй беларускага і замежнага мастацтва. Асаблівую цікавасць выклікалі выставы «Метамарфозы колеру і вобразаў» і «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцяў Дзяржаўнай карціннай галерэі.»
Наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь аказалася вельмі пазнавальным і натхняльным для студэнтаў. Яны атрымалі ўнікальную магчымасць не толькі ўбачыць творы мастацтва, але і навучыцца аналізаваць іх у культурна-гістарычным кантэксце. Мерапрыемства спрыяла развіццю крытычнага мыслення і эстэтычнага густу, а таксама ўмацавала цікавасць студэнтаў да вывучэння мастацтва.




BY

