3 студзеня замежныя студэнты 2 і 4 курсаў спецыяльнасці «Руская філалогія», а таксама магістранты спецыяльнасці «Мовазнаўства» разам з куратарамі Марынай Свірыдовіч і Святланай Халілі-Квасавай наведалі выставу «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.
Студэнты патрапілі ва ўнікальную атмасферу, напоўненую энергіяй стварэння, сувязі традыцый і інавацый. Студэнты адзначылі, што выстава стала для іх сапраўдным акном, якое адкрывае ўсе грані цудоўнай Беларусі, акном, якое дазваляе ўбачыць, чаго дасягнула краіна за гады незалежнасці дзякуючы працы народа і яго любові да сваёй радзімы.
Студэнты адзначылі разумную планіроўку выставачных залаў, цікавыя інтэрактыўныя зоны па ўсіх напрамках, спалучэнне экспанатаў, якія дэманструюць прамысловую моц, інавацыйнае развіццё Беларусі, і экспанатаў, якія паказваюць каштоўнасць і прыгажосць культурнай спадчыны нашай краіны, беражлівыя адносіны беларусаў да прыроды.
Выставу тэхнікі перад будынкам выставачнага цэнтра студэнты назвалі «раем для юнакоў», а лакацыю «Космас» – магчымасцю наблізіцца да славы асваення прастораў Сусвету. Замежныя студэнты з задавальненнем вучыліся аказваць першую дапамогу, назіралі за высокатэхналагічнымі аперацыямі, гулялі ў настольны тэніс з робатам, адчулі сябе супрацоўнікамі электрастанцыі будучыні, займаліся ткацтвам, вывучалі вышыўку і віды беларускага арнаменту, адчулі, як пахнуць беларускія палі і лугі.
«Выстава стымулюе цікавасць да навукі і навуковых даследаванняў», –адно з важных назіранняў, якімі падзяліліся студэнты.
Замежныя студэнты адзначылі адкрытасць, дабрыню, прафесіяналізм і энтузіязм супрацоўнікаў выставы. Па словах юнакоў і дзяўчат, яны яшчэ раз пераканаліся, «наколькі беларусы працавітыя, гасцінныя людзі, якія ўмеюць жыць у гармоніі з прыродай» (Сунь Цзінцзе), «добрыя, адкрытыя і напоўненыя энергіяй стварэння» (Ду Цзіньюнь).
У рамках выставы студэнты таксама паглядзелі фільм «Ліст чакання» рэжысёра Аляксандра Яфрэмава і канцэртную праграму тэатра-студыі кінаакцёра «Вось такое кіно», якія таксама вельмі спадабаліся замежным навучэнцам.









BY

