18 лютага 2025 года на філалагічным факультэце БДУ прайшоў круглы стол «Студэнцтва - краіна шматнацыянальная» з удзелам студэнтаў 1 курса 5 групы спецыяльнасці «руская філалогія» і кітайскіх магістрантаў спецыяльнасці «літаратуразнаўства». Мерапрыемства было арганізавана кафедрай тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства БДУ. Мадэратарам выступіла старшы выкладчык кафедры Святлана Крылова.
Студэнты падрыхтавалі выступленні аб святкаванні Масленіцы ў рускай і беларускай культурах, а кітайскія магістранты расказалі аб традыцыях, звязаных са святкаваннем у Кітаі Новага года, які сімвалізуе пачатак вясны. Студэнты і магістранты адзначылі шмат агульнага ў традыцыях і культуры кітайскага, рускага і беларускага народаў.
Святлана Крылова звярнула ўвагу на тое, што замежныя і беларускія студэнты павінны паважаць традыцыі кожнага народа, умела выбудоўваць узаемаадносіны замежных і беларускіх студэнтаў не толькі ў працэсе навучання, але і ў час зносін і пражывання ў інтэрнаце.





BY

