20.02.2025 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і П.В. Бурдыка і студэнты 2 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі наведалі выставу-цветатэрапію "Энергіі колеру" і пазнаёміліся з жывапісам Уладзіміра Баланчука.
Мэта мерапрыемства - фарміраванне ведаў аб колератэрапіі, яе метадах і прымяненнях у навуцы і мастацтве.
Мерапрыемства выклікала цікавасць у студэнтаў. Кожны абраў для сябе натхняльную карціну, каб падняць сабе настрой і аднавіцца эмацыйна. У кожнай карціны ў экспазіцыі свая танальнасць: адны дадаюць гледачам бадзёрасці і новых сіл, іншыя – супакойваюць, аднаўляюць душэўную раўнавагу.
Студэнты адчулі ўплыў колеру на эмацыйны і фізічны стан, зацікавіліся сучаснымі трэндамі ў галіне колератэрапіі і яе прымяненнем. Мерапрыемства садзейнічала развіццю свядомасці аб колеры як магутным інструменце, які можа паляпшаць якасць жыцця, дапамагаць у лячэнні і адкрываць новыя гарызонты ва ўспрыманні навакольнага свету. Пасля наведвання выставы студэнты атрымалі пытанні і праектныя заданні па тэме выкарыстання колеру як інструмента ў тэрапіі, мастацтве, маркетынгу і псіхалогіі.
Студэнты падзякавалі выкладчыкам кафедры за прадстаўленую магчымасць вывучыць на практыцы ўплыў колеру на псіхалагічнае здароўе, зразумець свой эмацыйны стан, палепшыць настрой і абудзіць творчую актыўнасць.




BY

