Працай кабінета кіруе доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Казакова Ірына Валер'еўна

Фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей беларускай народнай культуры прапануе для студэнтаў універсітэта агульную экскурсію па экспазіцыях кабінета-музея, а таксама наступныя тэматычныя экскурсіі : "Культура i побыт нашых продкаў", "Беларускі рушнік", "Беларускія рамествы i промыслы", "Сямейныя абрады беларусаў", "Спецыфіка беларускай каляндарнай абраднасці", "Роля хлеба ў традыцыйнай культуры ўсходніх славян", "Беларуская лялька", "Вырабы сучасных беларускіх майстроў" У кабінеце-музеі сабрана бібліятэка навуковай літаратуры, прысвечаная беларускай народнай культуры, ёсць аўдыё і відэатэка. Кабінет-музей аказвае кансультацыйную дапамогу пры вывучэнні вучэбных дысцыплін: "Фалькларыстыка", "Беларуская літаратура", "Беларуская мова", "Традыцыі патрыятызму ў беларускай культуры" і іншых. Таксама кабінет-музей распрацоўвае экскурсійныя маршруты па Беларусі для беларускіх і замежных студэнтаў. Праводзяцца выставы, майстар-класы, сустрэчы з майстрамі народнай творчасці, круглыя сталы і іншыя мерапрыемствы.















BY 
