У мінулую суботу, 24 лютага 2018 года, дэкан філалагічнага факультэта прафесар І. С. Роўда прымаў у гасцях пераможцаў лінгвістычнага конкурсу «Гульня слоў», які адбыўся на факультэце 3 лютага. Нагадаем, што ў конкурсе перамаглі 9 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска:
1. Злата Глухоўская (1 месца ў 9 класе, гімназія № 4).
2. Анастасія Макоўская (2 месца ў 9 класе, гімназія № 33).
3. Кацярына Бурымская (3 месца ў 9 класе, гімназія № 34).
4. Дар’я Рудзь (1 месца ў 10 класе, гімназія № 38).
5. Лізавета Кірыновіч (2 месца ў 10 класе, гімназія № 24).
6. Таццяна Кудравец (3 месца ў 10 класе, Ліцэй БДУ).
7. Карыня Лянькова (1 месца ў 11 класе, гімназія № 146).
8. Анастасія Краснова (2 месца ў 11 класе, гімназія № 15).
9. Аляксандра Субоціна (3 месца ў 11 класе, гімназія № 37).
Пераможцы пагутарылі з дэканам, атрымалі падарункі, пазнаёміліся з будынкам філалагічнага факультэта і некаторымі выкладчыкамі. Спадзяемся ў будучыні ўбачыць іх сярод нашых студэнтаў.


BY 
