Сэрвісы

Узнагароджанне пераможцаў лінгвістычнага конкурсу «Гульня слоў»

Узнагароджанне пераможцаў лінгвістычнага конкурсу «Гульня слоў»

У мінулую суботу, 24 лютага 2018 года, дэкан філалагічнага факультэта прафесар І. С. Роўда прымаў у гасцях пераможцаў лінгвістычнага конкурсу «Гульня слоў», які адбыўся на факультэце 3 лютага. Нагадаем, што ў конкурсе перамаглі 9 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска:

1. Злата Глухоўская (1 месца ў 9 класе, гімназія № 4).

2. Анастасія Макоўская (2 месца ў 9 класе, гімназія № 33).

3. Кацярына Бурымская (3 месца ў 9 класе, гімназія № 34).

4. Дар’я Рудзь (1 месца ў 10 класе, гімназія № 38).

5. Лізавета Кірыновіч (2 месца ў 10 класе, гімназія № 24).

6. Таццяна Кудравец (3 месца ў 10 класе, Ліцэй БДУ).

7. Карыня Лянькова (1 месца ў 11 класе, гімназія № 146).

8. Анастасія Краснова (2 месца ў 11 класе, гімназія № 15).

9. Аляксандра Субоціна (3 месца ў 11 класе, гімназія № 37).

Пераможцы пагутарылі з дэканам, атрымалі падарункі, пазнаёміліся з будынкам філалагічнага факультэта і некаторымі выкладчыкамі. Спадзяемся ў будучыні ўбачыць іх сярод нашых студэнтаў. 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.