Сэрвісы

Гасцявы ўрок у аўдыторыі «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі»

1 верасня 2021 года на філалагічным факультэце БДУ прайшоў “гасцявы ўрок” для вучняў 8 «Б» класа ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”.

Урок правялі дэкан Сяргей Важнік з намеснікамі дэкана Мікалаем Хмяльніцкім і Вольгай Крычко. Занятак быў арганізаваны па ініцыятыве дырэктара гімназіі Мікалая Кісяля і настаўніка беларускай мовы і літаратуры Вольгі Сяліцкай, выпускніцы філалагічнага факультэта БДУ. Па заканчэнні сустрэчы Вольга Уладзіміраўна павіншавала універсітэт і факультэт з надыходзячым юбілеем.

Дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ларыса Гедзімін правяла са школьнікамі інтэрактыўны занятак, падчас якога вучні даведаліся цікавыя факты аб славянскіх мовах, якія вывучаюцца на філалагічным факультэце.

Сустрэча прайшла ў сценах аўдыторыі «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі» і выклікала зацікаўленасць васьмікласнікаў у засваенні філалагічных дысцыплін на базе «Школы юнага філолага».

IMG d142fcd54875166610418ddfab7b0a8c V

IMG c8042d15815a56adad76ef0e74dd73a7 V

IMG 376167185bbdb5fc388b7c3c7411d17f V

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.