Сэрвісы

Конкурс мастацкага чытання на кітайскай мове “Ніці слоў” (“语丝”) сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі

Кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць конкурс мастацкага чытання на кітайскай мове “Ніці слоў” (“语丝”) сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

 - папулярызацыя кітайскай мовы і культуры ў Беларусі;

- удасканаленне навыкаў мастацкага чытання на кітайскай мове вучняў устаноў сярэдняй адукацыі;

- правядзенне прафарыентацыйнай работы сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь для далейшага паступлення ў Беларусі дзяржаўны ўніверсітэт;

- заахвочванне прафесійных кампетэнцый вучняў, якія вывучаюць кітайскую мову;

- умацаванне і развіццё адукацыйных і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Удзельнікам конкурсу мастацкага чытання на кітайскай мове “Ніці слоў” (“语丝”) неабходна ў азначаны тэрмін прадставіць у арганізацыйны камітэт відэаролік працягласцю да 3-х хвілін з мастацкім чытаннем на кітайскай мове твора любога жанру вучнем (вучнямі) ў трох узроставых катэгорыях: пачатковая школа (1-4 класы), сярэдняя школа (5-8 класы), старэйшая школа (9-11 класы).

Колькасць удзельнікаў у відэароліку, а таксама колькасць саміх відэаролікаў ад адной установы адукацыі не абмежавана.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе і відэаролік прымаюцца з 07.02.2022 г. па 01.04.2022 г. уключна. Падрыхтаваны матэрыял патрэбна даслаць на электронны адрас аргкамітэта: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Заяўка на ўдзел у конкурсе размешчана тут.

Падрабязная інфармацыя і палажэнне аб правядзенні конкурсу мастацкага чытання на кітайскай мове “Ніці слоў” (“语丝”) размешчаны тут.

Кантактная інфармацыя: +375 17 378 – 63 – 78.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.