Сэрвісы

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Гульня слоў»

19 сакавіка 2022 года на філалагічным факультэце адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Лінгвістычнага конкурсу для старшакласнікаў "Гульня слоў".
Нагадаем, што конкурс адбыўся 12 лютага ў дыстанцыйным фармаце. Арганізатарам выступіла кафедра рускай мовы.
Конкурсная работа складалася з заданняў па рускай і беларускай мовах.  Кожны ўдзельнік, праявіўшы назіральнасць і кемлівасць, змог годна паказаць сябе.
Пераможцамі "Гульні слоў" сталі дзевяць прадстаўнікоў школ і гімназій горада Мінска і Пінска:

Аўдзеева Аляксандра, ДУА "Гімназія №19 г. Мінска", 9 клас;
Аўдзяевіч Ксенія, ДУА "Гімназія № 24 г. Мінска", 9 клас;
Бандарэнка Ксенія, ДУА «Сярэдняя школа № 51 г. Мінска», 9 клас;
Барташ Ірына, ДУА "Гімназія №19 г. Мінска", 10 клас;
Занкавец Сафія, ДУА "Гімназія № 24 г. Мінска", 10 клас;
Араноўская Елізавета, ДУА "Гімназія № 39 г. Мінска", 10 клас;
Гарашчук Вікторыя, ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Пінска», 11 клас;
Нехайкова Елізавета, ДУА "Сярэдняя школа № 203 г. Мінска", 11 клас;
Андрыеўская Ева, ДУА "Гімназія № 24 г. Мінска", 11 клас.

Навучэнцы ўстаноў адукацыі горада Пінска сёлета ўпершыню далучыліся да конкурсу. У 2021 годзе паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Упраўленнем па адукацыі Пінскага гарвыканкама была заключана дамова аб супрацоўніцтве.  Удзел школьнікаў-пінчукоў у «Гульне слоў» стаў адным з этапаў сумеснай працы.
У рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства навучэнцы сустрэліся з дэканам факультэта Сяргеем Важнікам, загадчыкам кафедры рускай мовы Іванам Роўда.  Школьнікі і гімназісты змаглі задаць пытанні, якія датычацца паступлення, працэсу навучання, студэнцкага жыцця.
Пераможцам і іх настаўнікам былі ўручаны падзякі дэкана і памятныя сувеніры з лагатыпам універсітэта і факультэта.

фото чаепитие

Image

Рэсурсы

Image
Image