21 красавіка 2022 г. адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу мастацкага чытання на кітайскай мове «Ніці слоў» («语丝») сярод навучэнцаў устаноў сэрэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, якую арганізавала і правяла кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ.
Удзельнікі конкурсу даслалі больш за 40 відэаролікаў працягласцю да 3-х хвілін з мастацкім чытаннем твораў розных жанраў у трох узроставых катэгорыях: пачатковая школа (1–4 класы), сярэдняя школа (5–8 класы), старэйшая школа (9–11 класы). Сярод удзельнікаў – навучэнцы школ і гімназій Мінска, Гродна, Гомеля, Магілёва і Брэста.
У выніку абмеркавання і галасавання журы былі вызначаны пераможцы конкурсу (спіс пераможцаў тут).
Дэканат і кафедра кітайскай філалогіі віншуюць пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу «Ніці слоў» і жадаюць поспехаў у далейшым вывучэнні кітайскай мовы і культуры!
.jpg)


BY 
