З 15 па 23 красавіка 2022 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Алімпіяда БДУ па англійскай мове. Алімпіяда праводзілася з мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш адораных навучэнцаў, прыцягнення таленавітай моладзі да навучання ў БДУ.
У Алімпіядзе БДУ па англійскай мове прынялі ўдзел старшакласнікі з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, г. Брэст, г. Віцебск, г. Гомель, г. Гродна, г. Бабруйск, г. Новалукомль, г. Вілейка, г. Жодзіна , г. Баранавічы, г. Шчучын, г. Наваполацк, г. Ваўкавыск, г. Клімавічы, г. Полацк, г. Барысаў, г.п. Хоцімск, г. Салігорск, г.п.Бараўляны, г. Докшыцы, аг. Калодзішчы, г. Глыбокае, г. Мазыр, г.п., Карма, г. Быхаў, г. Лельчыцы, г. Дзятлава, г. Іванава, г. Пінск, г. Тышкавічы, г. Калінкавічы, г. Ветка) і з Рэспублікі Туркменістан (г. Ашхабад).
Алімпіяда праходзіла ў тры этапы. Адборачны і прамежкавы этапы праводзіліся ў завочным фармаце на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ. Заключны этап Алімпіяды прайшоў у вочным фармаце на філалагічным факультэце БДУ.
У адборачным этапе Алімпіяды ўдзельнічалі 266 старшакласнікаў. У другі этап выйшлі 117 удзельнікаў. Да ўдзелу ў заключным этапе былі запрошаны 15 вучняў:
1. Бальчэўскі Антон Юр'евіч, ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас»;
2. Вашкевіч Вераніка Вітальеўна, ДУА «Гімназія № 146 г. Мінска»;
3. Давыдоўская Лізавета Аляксееўна, ДУА «Гімназія № 40 г. Мінска»;
4. Дзіўнэль Ганна Іванаўна, ДУА «Ліцэй № 1 г. Гродна»;
5. Дробаў Мікіта Яўгенавіч, «Сярэдняя школа № 23 г. Гродна»;
6. Каламейцаў Данііл Вадзімавіч, ДУА «Гімназія № 22 г. Мінска»;
7. Куліеў Аляксандр Аляксеевіч, ДУА «Гімназія № 32 г. Мінска»;
8. Масюк Арына Аляксандраўна, ДУА «Ліцэй № 1 г. Гродна»;
9. Марозава Паліна Сяргееўна, ДУА «Сярэдняя школа № 22 г. Брэста»;
10. Няўпакоеў Фёдар Эдуардавіч, ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Новалукомля»;
11. Парфёнава Анастасія Вітальеўна, ДУА «Гімназія № 10 г. Гродна»;
12. Русак Дар'я Аляксандраўна, ДУА «Гімназія № 146 г. Мінска»;
13. Трыбунько Надзея Раманаўна, ДУА "Сярэдняя школа № 26 г. Брэста»;
14. Хацкевіч Алена Алегаўна, ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Барысава»;
15. Цепікова Марыя Алегаўна ДУА «Сярэдняя школа ім. Я. Купалы № 19 г. Мінска».
Удзельнікам заключнага этапа было прапанавана вырашыць адну з дзвюх камунікатыўных задач. Ацэньванне маўлення праводзілася па чатырох крытэрыях: рашэнне камунікатыўнай задачы, лексічнае афармленне гаворкі, граматычнае афармленне гаворкі, фанетычнае афармленне гаворкі.
Усе ўдзельнікі заключнага этапа атрымалі сертыфікаты і запрашэнні дэкана для навучання на філалагічным факультэце БДУ.
Пераможцамі Алімпіяды БДУ па англійскай мове сталі сямёра ўдзельнікаў. Пераможцы атрымалі Дыпломы I, II, III ступені.
Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны:
- Бальчэўскі Антон Юр'евіч, ДУА «Вілейская гімназія № 1 «Логас»;
- Каламейцаў Данііл Вадзімавіч, ДУА "Гімназія № 22 г. Мінска".
Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны:
- Масюк Арына Аляксандраўна, ДУА «Ліцэй № 1 г. Гродна».
- Русак Дар'я Аляксандраўна, ДУА "Гімназія № 146 г. Мінска";
Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны:
- Давыдоўская Лізавета Аляксееўна, ДУА "Гімназія № 40 г. Мінска";
- Куліеў Аляксандр Аляксеевіч, ДУА "Гімназія № 32 г. Мінска";
- Трыбунько Надзея Раманаўна, ДУА «Сярэдняя школа № 26 г. Брэста».
Азнаёміцца з вынікамі Алімпіяды і спісам пераможцаў можна на афіцыйным сайце Алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad/home?authuser=0.
Арганізатары Алімпіяды віншуюць пераможцаў і дзякуюць усім удзельнікам за зацікаўленасць, творчасць і індывідуальнасць.