23 снежня 2022 года на філалагічным факультэце адбылося святочнае мерапрыемства “Каляда прыносіць шчасце ў хату”. Замежныя студэнты з Кітая, Туркменістана, Уругвая, КНДР павіншавалі студэнтаў, выкладчыкаў і кіраўніцтва філалагічнага факультэта з Новым годам і Калядамі. Студэнты разыгралі сапраўднае прадстаўленне ў стылі беларускіх Калядаў: з пажаданнямі, варожбамі, «уваскрашэннем казы» і святочнымі пачастункамі – на шчасце. Завяршылася выступленне каляднай песняй, якую замежныя студэнты выканалі на беларускай мове.
Мерапрыемства арганізавана выкладчыкамі кафедры прыкладной лінгвістыкі Марынай Уладзіміраўнай Дубень і Лізаветай Анатольеўнай Воўк з мэтай фарміравання ўмення жыць у полікультурным свеце, а таксама папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры.