15 снежня на філалагічным факультэце адбыліся навуковыя чытанні, прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння лаўрэта Дзяржаўнай прэміі Беларусі доктара філалагічных навук прафесара Браніслава Аляксандравіча Плотнікава.
У дзень нараджэння Браніслава Аляксандравіча яго калегі і вучні сабраліся, каб ушанаваць памяць вядомага лінгвіста, таленавітага і працавітага вучонага, паплечніка, сябра і настаўніка. Шмат удзячных і цёплых слоў прагучала ва ўспамінах дэкана філалагічнага факультэта прафесара І.С.Роўды, загадчыка кафедры гісторыі беларускай мовы прафесара М.Р.Прыгодзіча, прафесара кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства А.М.Рудэнка, дацэнта кафедры гісторыі беларускай літаратуры У.Г.Кароткага і дацэнта кафдры сучаснай беларускай мовы Г.К.Чахоўскага.
Браніслаў Аляксандравіч Плотнікаў як шматгранны навуковец, аўтар вялікай колькасці навуковых і вучэбных выданняў пакінуў яскравы след у беларускім мовазнаўстве, а як педагог і дэкан – у гісторыі нашага факультэта.
Па матэрыялах навуковых чытанняў у хуткім часе будзе выдадзены зборнік артыкулаў.
{gallery}2015-12-17{/gallery}


BY

