Сэрвісы

Круглы навуковы стол “Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя, сучасны стан, перспектывы”

Круглы навуковы стол “Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя, сучасны стан, перспектывы”


21 красавіка 2016 г. кафедра кітайскай філалогіі пры падтрымцы пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь правяла круглы навуковы стол “Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя, сучасны стан, перспектывы” (V), які стаў традыцыйным мерапрыемствам падраздзялення. У рабоце гэтага навуковага форума прынялі ўдзел больш за 20 навукоўцаў, выкладчыкаў і магістрантаў з Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Па традыцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта І.С.Роўда, які расказаў аб станаўленні і развіцці кітаістыкі на філалагічным факультэце, аб сістэме падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў-сінолагаў, што садзейнічае распаўсюджванню кітайскай мовы ў Беларусі і павышае інтарэс да беларускай і кітайскай культур у грамадзян нашых краін; першы сакратар Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Ван Дацзюнь, які падкрэсліў важнасць дадзенага навуковага форума, а таксама зацікаўленасць кітайскага боку ў эфектыўным развіцці партнёрскіх адносінаў у сферы адукацыі і культуры; дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ прафесар Гардзей А.М., які расказаў аб перспектыўным супрацоўніцтве і сумесных мерапрыемствах структурных падраздзяленняў. Загадчык кафедры кітайскай філалогіі Хмяльніцкі М.М. прадставіў увазе ўдзельнікаў выдадзеныя ў 2016 годзе зборнік навуковых прац “Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя, сучасны стан, перспектывы”, а таксама “Руска-беларуска-кітайскі слоўнік-мінімум лінгвістычнай тэрміналогіі”. Выступленні ўдзельнікаў круглага стала былі прысвечаны гісторыі і перспектывам дыялогу беларускай і кітайскай культур, актуальным праблемам выкладання кітайскай мовы і літаратуры ў Беларусі, міжкультурнай камунікацыі, сучаснаму стану перакладазнаўства дзвюх краін (Гальпяровіч Н.Я. «Беларуска-кітайскі дыялог у эфіры радыёстанцыі “Беларусь”», Карлюкевіч А.М. «Адкрываючы новыя прасторы: паездкі беларускіх пісьменнікаў у Кітай», Хуан Чжоэсю «Узаемадзеянне кітаязнаўства і перакладчыцкай дзейнасці», Алейчанка Ю.А. «“Светлыя знакі. Паэты Кітая” как современный прект белорусско-китайского культурного взаимодействия» и др.).

Вынікам плённай работы круглага навуковага стала “Беларуска-кітайскі культурны і адукацыйны дыялог: гісторыя, сучасны стан, перспектывы” (V) стане выданне зборніка навуковых прац.

{gallery}2016-04-27{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image