Сэрвісы

Жанчына года БДУ – 2021 Пераможца конкурсу ў намінацыі “Вучэбна-метадычная работа”

29 красавіка 2021 года адбыўся фінал конкурсу “Жанчына года БДУ – 2021”, прысвечанага 100-годдзю ўніверсітэта. Конкурс праходзіў па 5 намінацыях: навуковая работа, вучэбна-метадычная работа, работа са студэнтамі, лепшы кіраўнік, лепшы работнік.

У намінацыі “Вучэбна-метадычная работа” лепшай стала доктар педагагічных навук, прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч.

Пасля заканчэння з залатым медалём СШ № 89 г. Мінска тады яшчэ Вольга Кудзелка паступіла на беларуска-рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сваю прафесійную дзейнасць Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч пачала як настаўнік беларускай мовы і літаратуры сталічнай школы № 133. Калі ў Мінску стварылася навучальная ўстанова новага тыпу, сярэдняя спецыялізаваная школа пры Беларускім дзяржаўным універсітэце (цяпер – ліцэй БДУ), то перайшла туды працаваць. Паралельна выкладала на кафедры і вучылася ў аспірантуры па спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская літаратура)”. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі стала выкладаць методыку навучання беларускай літаратуры, а пазней – рыторыку (аратарскае майстэрства) на ўсіх факультэтах сацыягуманітарнага цыкла БДУ, назаўсёды звязаўшы лёс са сваёй Аlma Mater.

“Для мяне Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт не толькі месца працы, але і сапраўдны дом, у якім дойлідамі будучыні былі і застаюцца выкладчыкі, а любімымі дзецьмі былі і застаюцца студэнты,” – адзначае пераможца конкурсу “Жанчына года БДУ – 2021”. І працягвае: “Стаць настаўнікам – мара дзяцінства. Пачуццё гонару за выбраную прафесію ўзмацняецца з кожным годам. Вельмі прыемна і радасна ўсведамляць, што дапамагла стаць на крыло многім маладым філолагам. Вельмі ганаруся тым, што многім дапамагла сцвердзіцца ў метадычнай навуцы і адукацыйнай практыцы. А яшчэ больш ганаруся тым, што вучыла і вучу сваіх выхаванцаў культуры педагагічных зносін, удзячным адносінам да выкладчыцкай працы, да настаўнікаў. У сваім прафесійным жыцці кіруюся дэвізам: “Трэба любіць тое, што выкладаеш, і любіць тых, каму выкладаеш!” Сваім прафесійным поспехам я абавязана Настаўнікам, якія навучылі мяне служыць метадычнай навуцы і ад гэтага адчуваць сябе шчаслівай. А конкурс стаў для мяне дадатковым стымулам для далейшай плённай працы. Я ўдзячна кафедры і факультэту за падтрымку і веру ў маю перамогу!

Хочацца ўсіх павіншаваць са 100-гадовым Юбілеем нашай Аlma Mater, пажадаць нам плёну, росквіту, новых перамог!!!

Не сумняваюся, што (як цяпер, так і ў будучым) БДУ застанецца флагманам беларускай унiверсiтэцкай адукацыi i навукi, вядучым ВНУ краіны. Да свайго 100-годдзя БДУ трапіць у рэйтынгі 100 лепшых ВНУ свету (паводле QS World University Rankings).

У гэта веру!”

DSC 7768

DSC 7790

DSC 7802

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.