20 снежня 2021 года на філалагічным факультэце падвялі вынікі Міжнароднага конкурсу эсэ на англійскай мове «Erudite», арганізатарам якога выступіла кафедра англійскага мовазнаўства.
Мэта конкурсу – раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў, стварэнне ўмоў інтэлектуальнай самарэалізацыі і павышэнне ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.
Удзельнікам была прапанавана тэма эсэ «A man without education is like a building without foundation».
У конкурсе прынялі ўдзел 64 студэнты з 9 вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі:
- Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава;
- Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны;
- Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы;
- Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт;
- Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Ацэнка работ праводзілася ў два этапы па наступных крытэрыях:
- адпаведнасць заяўленай тэме;
- моўная пісьменнасць;
- лексічная разнастайнасць;
- лагічнасць выкладу і аргументацыя;
- крэатыўнасць і арыгінальнасць.
У фінал конкурсу прайшло 12 работ. Іх ацэньвала міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі:
Гутоўская Марына Сцяпанаўна (старшыня журы) – кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Абдульманава Адэля Хамітаўна – кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры англійскай філалогіі і перакладу Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Міхайлоўская Кацярына Уладзіміраўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава;
Глазко Павел Пятровіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;
Куліева Вольга Мікалаеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Астапкіна Кацярына Сяргееўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Журы конкурсу вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
The Best Essay. I месца – Якубецкая Лізавета Леанідаўна, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, 4 курс.
The Best Essay. II месца – Папко Дзмітрый Аляксандравіч, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 4 курс.
The Best Essay. III месца – Астапчук Радміла Георгіеўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 4 курс.
The Language Expert – Барэйша Дар'я Сяргееўна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 3 курс.
The Most Logical Essay – Гіргель Арына Сяргееўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 1 курс.
The Most Original Essay – Май Анастасія Вітальеўна, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, 2 курс.
The Most Emotional Essay – Барынава Галіна Дзмітрыеўна, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, 2 курс.
Пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя прызы ад ЗАТ «Альфа-Банк Беларусь».
З вынікамі конкурсу і працамі пераможцаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsu-essay-contest/
Арганізатары конкурсу дзякуюць усім удзельнікам за выяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і ад усёй душы віншуюць пераможцаў.